Публикация на тему

Герб “Пагоня” ў 13–14 стагоддзях


Герб Пагоня вядомы ад першых часоў існавання Вялікага княства Літоўскага.



Анотация

-
-

Автор

Михалькевич Александр Викторович


Публикация

Наименование Герб “Пагоня” ў 13–14 стагоддзях

Автор А.В.Михалькевич

Специальность Герб Пагоня вядомы ад першых часоў існавання Вялікага княства Літоўскага.,

Анотация -

Anotation in English -

Ключевые слова История Беларуси, Погоня, Пагоня, герб ВКЛ, Великое Княжество Литовское, Вялікае княства Літоўскае

Количество символов 18224

Содержание

Введение

1 Пачатак

Герб Пагоня вядомы ад першых часоў існавання Вялікага княства Літоўскага. Паводле літоўскіх летапісаў, Пагоню ў якасці гаспадарствавага гербу ўвѐў князь Нарымунт, брат вялікага князя Тройдзеня (1270–1282): "Той Нарымунт мел герб, або клейнот, рыцерства своего таковый, и тым печатовался, Великому князству Литовскому зоставил его, a то такий: в гербе муж збройный, на коню белом, в полю червоном, меч голый, яко бы кого гонячы держал над головою, и есть оттоля названый Погоня" [1]. Густынскі летапіс кажа, што Пагоню ў якасці гербу Вялікага княства Літоўскага ўвѐў вялікі князь Віцень у пачатку свайго княжання (то бо ў 1294 г.): "А Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: рыцар збройный на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня" [2]. М. Стрыйкоўскі, які ўжываў шмат неацалелых літоўскіх летапісаў, пісаў, што герб з выяваю ўзброенага вершніка з дваістым крэстом на шчыце надалі вялікаму князю літоўскаму Міндоўгу прускія крыжакі як белег свайго ордэну падчас каранацыі Міндоўга ў 1252 г. [3].

2 Летапісныя звесткі

Летапісныя звесткі аб паходжанні Пагоні ад белегу літоўскага "рыцерства" могуць паказваць на паходжанне Пагоні ад старажытных гербаў усходніх германцаў. Конныя гербавыя выявы тыпу Пагоня былі пашыраны ў 12–13 стагоддзях сярод князѐў Мекленбургу, Гольштайну і Памараніі. Такім парадкам, калі літоўская шляхта мела ўсходнегерманскае паходжанне і паходзіла з паўднѐвага берагу Балтыйскага мора (гл. артыкул ―Германскі суперстрат у старажытнай Літве), то герб тыпу Пагоня мог быць адным з яе традыцыйных белегаў. У 13 стагоддзі пячаткі з коннымі выявамі тыпу Пагоня мелі мекленбургскія і гальштайнскія князі, паморскі князь Богуслаў І у 1214 г. і яго наступнік Казімір ІІ, Барнім І Паморскі ў 1235 г., Валадыслаў Адоніч у 1223–1239 гг., Баляслаў Пудыка ў 1235–1250 гг., Казімір Куяўскі ў 1236 г., а таксама Святаполк Гданьскі – найбліжшы супольнік вялікага князя Міндоўга ў 1240-х гадох [4].

Таксама звяртае на сябе ўвагу амаль поўная тоеснасць Пагоні з гербам ордэну тэмпляроў. У першай палове 13 стагоддзя тэмплярскі ордэн меў шмат комтурстваў у Польшчы. Землямі і іншымі добрамі тэмпляроў абдорвалі князі Валадыслаў Адоніч, Барнім І Паморскі, Баляслаў Пабожны, Баляслаў ІІ Лысы. Відаць, з гэтым знітавана пашырэнне на пячатках гэтых князѐў сымболікі блізкай да тэмплярскай. Вядома, што за часу вялікага князя Міндоўга некаторыя рыцары заходнееўрапейскіх ордэнаў пераходзілі на бок Літвы і служылі Міндоўгу [5], таму звестка М. Стрыйкоўскага аб наданні Пагоні Міндоўгу прускімі крыжакамі можа мець пад сабой гістарычныя падставы. Такім парадкам, на паўстанне літоўскае Пагоні маглі паўплываць як усходнегерманскія геральдычныя традыцыі, так і геральдыка рыцарскіх ордэнаў 13 стагоддзя [6].

Пячатка паморскага князя Богуслава І (1155–1187)

Пячатка мекленбурскага князя Мікалая І (1178–1200)

Пячатка гальштайнскага графа Яна І (1247–1259)

Пячатка Казіміра І Апольскага, 1226 г.

Пячатка Святаполка Гданьскага, 1231 г.

Белег Тэмплярскага ордэну, 12–13 ст.

Белег Тэмплярскага ордэну, 1232 г.

Белег Тэмплярскага ордэну, 13 ст.

Пячатка князя чэрскага Тройдзеня (1310–1341 гг.)

У 1294 г. князь Лаўрыш-Рымунт (сын вялікага князя Тройдзеня) на сойме літоўскага баярства мовіў аб сымбалізме гербу Пагоня, што мусіць казаць аб сталай традыцыі гэтага гербу ў той час: "дядька мой Нарымонт, коли сел на Великом князстве Литовском, герб свой Китавра зоставил братьи своей, a собе вделал герб – чоловека на кони з мечом, а то знаменуючы через тот герб пана дорослого лет, хто бы мог боронити мечом отчызны своей, а про то оберыте собе господара дорослого, хто бы мел боронити того панства, Великого князства Литовского" [7]. Імаверна, пад уплывам літоўскае Пагоні з‘явіўся конны герб на пячатцы ўнука вялікага князя Тройдзеня – мазоўскага князя Тройдзеня Чэрскага (1310–1341) (на пячатках іншых мазоўскіх князѐў такога гербу няма).

Першыя вядомыя сядні выявы літоўскае Пагоні паходзяць з часу вялікага князя Гедыміна (1316–1341). Вядома пячатка Гедыміна з варыянтам Пагоні з дзідаю [8].

Пячатка вялікага князя Гедыміна

Пячатка князя Аляксандра Міхайлавіча, 1329–1337 гг

Пагоня выяўлена на пячатцы цверскага князя Аляксандра Міхайлавіча, які быў пасаджаны на княжанне ў Пскове ў 1329 г. ―изъ литовъскыя рукы і працягваў служыць вялікаму князю Гедыміну да 1337 г. У гэты час Аляксандр Міхайлавіч меў на сваіх пячатках ―Пагоню‖, на адрозненне ад іншых перыядаў, калі ѐн ставіў на сваѐй пячатцы іншы белег [9]. Такім парадкам, гэтая пячатка ѐсць сведчаннем таго, што ў тыя часы герб Пагоня быў гаспадарствавым гербам Вялікага княства Літоўскага, які надавалі залежным князѐм, якія служылі Літве. Пагоня змешчана на пячатцы полацкага князя Глеба Нарымунта, якою ѐн змацаваў дамову з Ліфлянцкім ордэнам у 1338 г. [10].

Адбітак пячаткі полацкага князя Глеба-Нарымунта, 1338 г.

Герб Пагоня з кірылічным надпісам навакол стаяў і на пячатцы вялікага князя Альгерда, якою ѐн змацаваў сваю дамову з польскім каралѐм Казімірам ў 1366 г. (гл. дад. No19). Гэтая пячатка захоўвалася ў польскім каронным архіве, але ўжо напрыканцы 18 ст. яна была знішчана [11]. Выяву гербу ―Пагоня‖ мелі першыя літоўскія манеты, вядомыя ад 1360-х гадоў [12]. Назоў літоўскага гербу паходзіў ад старажытнага звычаю ―пагоні‖ – паспалітага рушэння і гнання ворага. Гэты звычай быў згаданы ў прывілеі караля Валадыслава-Ягайлы 1387 г. (гл. дад. No28).

Вядомы пячаткі з Пагоняю Ягайлы і Вітаўта, якія гэтыя князі ўжывалі яшчэ да Крэўскай уніі [13]. Пагоню ў якасці гербу ўжывалі таксама іншыя князі-Гедымінавічы: Дзмітрый-Карыбут, Сямѐн-Лінгвен, Жыгімонт Кейстутавіч і іншыя. Выява Пагоні была на харугвах Вялікага княства Літоўскага ў бітве пад Грунвальдам у 1410 г.

Пячатка вялікага князя Ягайлы, 1377 г.

Пячатка князя Дзмітрыя-Карыбута, 1385–1388 гг.

Пячатка князя Вігунда Альгердавіча, 1388 г.

Пячатка князя Вітаўта, 1383–1385 гг.

Пячатка князя Сямѐна-Лінгвена Альгердавіча, 1388–1389 гг.

Пячатка князя Жыгімонта Кейстутавіча, 1398 г.: “ПЕЧАТЬ КНЯЗЯ ЖИКГИМОНТА”

Пячатка князя Свідрыгайлы, 1420 г

Пячатка князя Міхайлы Гальшанскага, 1422 г.

Вялікая маястатная пячатка вялікага князя Вітаўта

Герб вялікага князя літоўскага з Codex Bergshammar, каля 1435 г.

Герб вялікага князя Вітаўта (з нямецкае хронікі 1483 г.)

Пячатка князя Аляксандра Носа, 1433 г.

Герб Літвы з “Кнігі цэсара Жыгімонта”, 1443 г.

“Пагоня” ў прэзбітэрыі катэдры Судаміру, 14 ст.

“Пагоня” з магільні Ягайлы ў Кракаве

“Пагоня” на старонцы “Бібліі караліцы Соф’і”, 1453 г.

Сустрэча караля Ягайлы з нямецкім цэсарам Жыгімонтам (з “Кнігі цэсара Жыгімонта”, 1443 г.):

Выяву Пагоні на сваіх гербах мелі князі Алелькавічы, Бельскія, Карэцкія, Сангушкі, Чартарыйскія і іншыя, а таксама многія маскоўскія княскія роды, якія паходзілі ад літоўскіх князѐў [14]. Ужывалі ―Пагоню‖ ў якасці ўласнага гербу і некаторыя баяры: прыкладам, Алѐхна Судымонтавіч (ваявода віленскі і канцлер ВКЛ) [15]. Наогул, герб Пагоня меў гаспадарствавы характар: яго ўжывалі не адно князі-Гедымінавічы, але і іншыя літоўскія князі (у тым ліку славянскага паходжання). Прыкладам, да дамовы вялікага князя Вітаўта з крыжацкім вялікім майстрам Конрадам Цольнерам з 30 студзеня 1384 г. была прыкладзена пячатка князя Льва Друцкага, на якой быў герб ―Пагоня‖, гэтаксама як на пячатцы самаго Вітаўта [16]. Салінская дамова 1398 г. была змацавана пячаткаю князя Івана Друцкага з выяваю Пагоні [17]. Пагоню ў якасці родавага гербу ўжывалі таксама князі Астрозскія (з турава-пінскіх князѐў), Сапегі (з полацкіх баяраў) ды іншыя роды чыста славянскага паходжання [18].

3 Гербы ваяводстваў Вялікага княства Літоўскага

З падзелам у 16 стагоддзі Вялікага княства Літоўскага на ваяводствы, кожнаму ваяводству ўласна Літвы (уласна Вялікага княства Літоўскага, без Жамойці і ўкраінскіх зямель) быў нададзены герб з Пагоняю рознае афарбоўкі [19].

Гербы ваяводстваў Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага ў 16 стагоддзі: усе ваяводствы Літвы –  Віленскае, Троцкае, Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае, Берасцейскае, Наваградскае, Менскае, а таксама Падляшша – маюць гербам “Пагоню”. Жамойць мае свой апрычоны гістарычны герб “Мядзведзь”.

4 Сучасны герб Пагоня

Заключение

Список использованных источников

1. [печатное издание] ПСРЛ ПСРЛ, т. 32. Москва, 1975. с. 32; прыр.: ПСРЛ, т. 35. Москва, 1980. с. 151.
2. [печатное издание] ПСРЛ ПСРЛ, т. 40. СПб., 2003. с. 125.
3. [печатное издание] O początkach, wywodach, dzielnościach, sprawach rycerskich i domowych sławnego narodu litewskiego M. Stryjkowski. O początkach, wywodach, dzielnościach, sprawach rycerskich i domowych sławnego narodu litewskiego / oprac. J. Radziszewska. Warszawa, 1978. s. 197.
4. [печатное издание] А.Л. Хорошкевич. «Конные печати»Александра Невского и традиции средневековой сфрагистики А.Л. Хорошкевич. «Конные печати»Александра Невского и традиции средневековой сфрагистики. // Князь Александр Невский и его эпоха. Исследования и материалы. СПб., 1995. с. 143.
5. [печатное издание] Великая хроника» о Польше, Руси и их соседях ХІ–ХІІІ вв. ПСРЛ, т. 2. СПб., 1908. стб. 818; Monumenta Poloniae Historica. t. III. Lwów, 1878. p. 586; «Великая хроника» о Польше, Руси и их соседях ХІ–ХІІІ вв. / под ред. В.Л. Янина. – М., 1987. гл. 132; прыр.: Пѐтр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. Москва, 1997
6. [печатное издание] А.К. Цітоў. Наш сімвал – Пагоня А.К. Цітоў. Наш сімвал – Пагоня. Мн., 1993. с. 5.
7. [печатное издание] ПСРЛ ПСРЛ, т. 35. с. 151.
8. [печатное издание] М. Ермаловіч. Старажытная Беларусь М. Ермаловіч. Старажытная Беларусь. // Маладосць. 1989, No8. с. 143.
9. [печатное издание] С.В. Белецкий. Печати ―княжа Олександрова С.В. Белецкий. Печати ―княжа Олександрова. // Советская археология. 1985, No1.
10. [печатное издание] Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. т. 2. Мн.: БелЭН, 2006. с. 350; А.Л. Хорошкевич. Печати полоцких грамот XIV–XV вв. // Вспомогательные исторические дисциплины. вып. 4. Ленинград: Наука, 1972. с. 134.
11. [печатное издание] M. Gumowski. Pieczęcie Ksiązat Litewskich M. Gumowski. Pieczęcie Ksiązat Litewskich. // Ateneum Wileńskie. 1930, R. VII, zesz. 3-4. s. 709.
12. [печатное издание] А.А. Ильин. Классификация русских удельных монет А.А. Ильин. Классификация русских удельных монет. Вып. 1. Ленинград, 1940. с. 15.
13. [печатное издание] А.К. Цітоў. Наш сімвал – Пагоня А.К. Цітоў. Наш сімвал – Пагоня. с. 16-17.
14. [печатное издание] Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. т. 2, с. 382.
15. [печатное издание] Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. т. 1. Мн.: БелЭН, 2006. с. 219.
16. [печатное издание] П. Урбан. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць П. Урбан. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. Мн., 2001. с. 79; С.В. Белецкий, с. 234.
17. [печатное издание] П. Урбан. Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага й гістарычны тэрмін ―Літва П. Урбан. Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага й гістарычны тэрмін ―Літва. // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Кн. 3. Мюнхэн, 1964. с. 76.
18. [печатное издание] А.К. Цітоў. Наш сімвал А.К. Цітоў. Наш сімвал – Пагоня. с. 16.
19. [печатное издание] Энцыклапедыя гісторыі Беларусі Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – т. 5. Мн.: БелЭН, 1999. с. 366- 367.
20. [видео] Государственный гимн Великого Княжества Литовского (XIV-XVIIвв) - ''Багародзіца (Baharodzica)'' <iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/aOiKSzw0hqs" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>

Приложения