З падзелам у 16 стагоддзі Вялікага княства Літоўскага на ваяводствы, кожнаму ваяводству ўласна Літвы (уласна Вялікага княства Літоўскага, без Жамойці і ўкраінскіх зямель) быў нададзены герб з Пагоняю рознае афарбоўкі [19].
Гербы ваяводстваў Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага ў 16 стагоддзі: усе ваяводствы Літвы – Віленскае, Троцкае, Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае, Берасцейскае, Наваградскае, Менскае, а таксама Падляшша – маюць гербам “Пагоню”. Жамойць мае свой апрычоны гістарычны герб “Мядзведзь”.